Дзіўныя скульптуры з камянёў з'явіліся ў Капыльскім раёне

25/02/2025 - 09:45

Арт-аб'ект на прасторах прамысловага кар'ера / t.me/kopylbel/

Дзіўныя скульптуры з камянёў з'явіліся у Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Пірамідкі з балансавальных камянёў на вялікіх валунах пабудавалі уздоўж кар'ера "Капыль", якім карыстаецца мясцовае прадпрыемства, якое займаецца рамонтам дарог. Зрабіў іх майстар Юрый Ярмоленка.

"Я чалавек творчы, таму ідэя стварыць арт-аб'ект на прасторах прамысловага кар'ера прыйшла адразу, — кажа ён у нядаўнім каментары раённай газеце. — На здзіўленне, канструкцыі з балансавальных камянёў шмат каму падабаюцца".

t.me/kopylbel/
kopyl.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі