Джэнсэн Хуанг вярнуўся на пасаду гендырэктара Nvidia

23/11/2026 - 18:06

Джэнсэн Хуанг / Artur Widak / NurPhoto

Джэнсэна Хуанга вярнулі на пасаду гендырэктара Nvidia праз 11 дзён пасля адстаўкі, якая стала вынікам секс-скандалу.

Рада дырэктараў кампаніі аднагалосна прагаласавала за аднаўленне топ-менеджара адразу на трох пасадах: гендырэктара, прэзідэнта і чальца Рады дырэктараў.

У кіраўніцтве Nvidia заявілі, што вяртанне Хуанга не нясе пагрозы нацыянальнай бяспецы ЗША. На гэтым фоне акцыі кампаніі імгненна падскочылі аж на 30%.

Джэнсэн Хуанг заснаваў NVIDIA 33 гады таму. За гэты час кампанія пераўтварылася з невялікага стартапу ў адну з найбуйнейшых карпарацый свету.

Шмат у чым яе поспеху дапамагло развіццё ШІ — гігантам кшталту OpenAI, Anthropic і Google патрэбныя магутныя працэсары, на якіх спецыялізуецца якраз NVIDIA. Сёння доля кампаніі на рынку графічных працэсараў і апаратных паскаральнікаў для патрэбаў ШІ перавышае 90%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі