"Дынама-Мінск" і "МЛ Віцебск" крочылі ў 3-і раунд кваліфая Лігі канферэнцый, БАТЭ — не

30/07/2026 - 23:58

30 ліпеня беларускія клубы правялі матчы ў адказ 2-га раунда кваліфікацыі Лігі канферэнцый / "Динамо-Минск"

"Дынама-Мінск" і "МЛ Віцебск" паспяхова пераадолелі другі раунд кваліфікацыі Лігі канферэнцый, а вось БАТЭ пацярпеў няўдачу.

Дынамаўцы хоць і прайгралі матч у адказ супраць "Нафтчы" з лікам 0:1, але па суме двух гульняў — 4:3 — крочылі далей у кваліфікацыі. У трэцім раўндзе мінскае "Дынама" згуляе супраць партугальскай "Брагі".

"МЛ Віцебск" перамог і ў другой гульні супраць "Суцьескі" — 2:1. Першая сустрэча завяршылася таксама перамогай — 3:0. У трэцім раундзе "букмекеры" згуляюць з баснійскім клубам "Борац".

А вось БАТЭ разгромна прайграў швейцарскаму "Сьёну" — 0:4. У першым матчы была зафіксавана нічыя — 1:1. Барысаўчане за ўдзел у еўракубку атрымаюць каля 700 000 еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі