Дваіх дэпутатаў Мінгарсавета, якія асудзілі гвалт, не ўзялі на Усебеларускі сход

07/01/2021 - 11:35

Дэлегатамі на Усебеларускі народны сход сталі 55 з 57 дэпутатаў Мінгарсавета. 

Як піша ТГ-канал "Честные люди", два чалавекі, якія не трапілі ў гэты спіс, — Вольга Цесакова і Павел Бачарнікаў

Цесакова выходзіла на нядзельныя маршы з плакатам "Дэпутаты супраць гвалту" і звярталася да сваіх выбарцаў з просьбай датэрмінова адклікаць яе з дэпутацкага крэсла. 

Бізнесовец Бачарнікаў прапаноўваў, каб Мінгарсавет асудзіў жорсткія дзеянні і гвалт сілавікоў на вуліцах сталіцы, а таксама дазволіў масавыя акцыі пратэсту.

Гэтае ігнараванне "няправільных" дэпутатаў асабліва выразна выглядае на фоне ўладных заклікаў "перагарнуць старонку".

Павел Бачарнікаў / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі