Два жнівеньскія матчы БАТЭ перанесеныя на восень

07/08/2018 - 16:45

На восень перанесеныя два матчы БАТЭ з беларускімі клубамі, паведамляе прэс-служба барысаўскай каманды. Пераносы звязаныя з удзелам БАТЭ ў еўракубках.

Хатні паядынак 1/8 фіналу Кубка Беларусі з "Гарадзея" барысаўскія футбалісты правядуць 17 лістапада. 

А матч 18-га тура чэмпіянату паміж БАТЭ і брэсцкім "Дынама" прызначаны на 31 кастрычніка.

Час пачатку гэтых гульняў будзе паведамлены дадаткова.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі