Два выхады са станцыі метро "Плошча Перамогі" будуць зачыненыя бліжэйшыя тыдні

19/02/2020 - 12:39

У Мінску перакрыюць два выхады са станцыі "Плошча Перамогі", паведамляе прэс-служба сталічнага метрапалітэна.

Выхад 3-1, які вядзе ў напрамку ад вуліцы Казлова да плошчы Перамогі, закрыты ўжо пэўны час. Яго рамонт падоўжаны да 7 сакавіка 2020 года. 
 
А з 20 лютага на рамонт зачыняць і выхад 4-2, які вядзе ў напрамку ад плошчы Перамогі да праспекта Машэрава. Ён будзе перакрыты да 14 сакавіка.

metropoliten.by
metropoliten.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі