Для Белтэлерадыёкампаніі ў Мінску плануюць пабудаваць новы корпус

26/10/2026 - 17:09

Адзін з варыянтаў праекта / goszakupki.by

Для дзяржаўнай Белтэлерадыёкампаніі плануюць пабудаваць новы корпус. Узвесці яго мяркуецца на вуліцы Макаёнка.

На сайце дзяржзакупак было апублікаванае запрашэнне да ўдзелу ў конкурсе на выбар генеральнай праектнай арганізацыі для праектна-пошукавых работ. Яно з'явілася 15 кастрычніка, а ўжо 20 кастрычніка прыём работ завяршыўся.

Арыенціровачны кошт праектна-пошукавых работ складае 1,31 млн рублёў. Выканаць праектныя работы плануецца з 29 кастрычніка 2026 года па 31 траўня 2027 года. Фінансаваць іх будзе Белтэлерадыёкампанія.

У архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі, падрыхтаванай інстытутам "Белдзяржпраект" у 2026 годзе, прадугледжваецца трохпавярховы будынак памерамі 59,5×74,7 м. З цяперашнім корпусам яго будзе злучаць пераходная галерэя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі