Дапамога экс-палітвязням за мяжой і ў Беларусі. Што за хэйт у бок валанцёраў?

05/03/2026 - 01:36

Наста Базар / fecebook.com

Калі былыя палітзняволеныя выходзяць з турмы, іх жыццё далёка не адразу вяртаецца да нормы. Псіхічныя траўмы, падарванае здароўе, легалізацыя і адсутнасць працы ў новай краіне і “воўчы білет” (калі раптам цябе не вывезлі з Беларусі) робяць адаптацыю вельмі складанай.

Як дапамагаць тым, каго  выпусцілі, пакінуўшы на Радзіме, і хто можа гэта рабіць, каб не трапіць пад рэпрэсіі — вялікае пытанне. І пра гэта трэба гаварыць, бо перспектыва таго, што такіх людзей можа быць больш — цалкам верагодная.

За мяжой беларускія экс-палітвязні атрымліваюць рэальную падтрымку: валанцёры і арганізацыі аб’ядноўваюцца, каб дапамагчы з жыллём, медыцынай, легалізацыяй і вырашэннем іншых праблем. Гэта сапраўдная праца — з неабсяжным аб’ёмам часу і сіл, якія людзі аддаюць дзеля ратавання чужых лёсаў.

Часам у такой працы бываюць збоі: калі пачытаць сацсеткі можна знайсці розныя рэакцыі — ад разумення нагрузкі і слоў падтрымкі да крытыкі і пытанняў: “за што вы атрымліваеце грошы?”.

Падрабязнее пра ўсё гэта ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з актывісткай Настай Базар, якая дапамагае экс-палітвязням у Цэнтры Беларускай Салідарнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі