ДАІ затрымала Паўла Белавуса

09/08/2020 - 15:45

Каля вёскі Суднікі Валожынскага раёна супрацоўнікі ДАІ затрымалі Паўла Белавуса.

Як паспеў паведаміць праз сацсеткі ўладальнік крамы Symbal.by, ён ехаў галасаваць.

"Зараз вязуць на праверку алкагольнага стану ў Валожын. Ціпа, ёсць падазрэнні ў іх, што я п'яны", — напісаў Белавус.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі