Разгон студэнцкай акцыі ў верасні 2020 года / svaboda.org
На працэсе па "справе студэнтаў" пачаліся спрэчкі бакоў, паведамляе "Радыё Свабода".
Па справе праходзяць 12 чалавек, студэнты, а таксама выкладчыца Вольга Філатчанкава. Іх вінавацяць у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ў актыўным удзеле ў іх — гаворка пра студэнцкія акцыі восенню 2020 года.
Прадстаўнік пракуратуры заявіла ў судзе, што даказаная віна ўсіх фігурантаў, і папрасіла прызначыць для іх тэрміны пакарання.
Глебу Фіцнеру — ён адзіны прызнаў віну — прадстаўнік пракуратуры папрасіла прызначыць пакаранне 2 гады зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму, для ўсіх астатніх — па 2 гады і 6 месяцаў. Адна з абвінавачаных студэнтак — Алана Гебрэмарыам, яна была прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў. Каля года таму Алана была госцяй Еўрарадыё і разважала ў праграме "Ідэя Х" аб тым, якой моладзь бачыць Беларусь будучага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут