Кіроўцу Bentley, які 146 разоў папаўся на парушэннях, пазбавілі правоў на 3 месяцы

01/10/2026 - 15:19

Bentley Bentayga, ілюстрацыйнае фота / whatcar.com

У ліпені 2026 года мінчук на Bentley Bentayga, паварочваючы налева, не саступіў дарогу сустрэчнаму аўтамабілю, які рухаўся прама па раўназначнай дарозе. Адбылося ДТЗ, і машыны пры сутыкненні атрымалі пашкоджанні.

Кіроўцу Bentley аштрафавалі на 17 базавых велічыняў (765 рублёў).

Пры гэтым мужчына да таго ўжо 146 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ПДР. Большасць пратаколаў на яго складалі за перавышэнне хуткасці. Таксама двойчы ён станавіўся вінаватым у ДТЗ. А неўзабаве пасля прызначэння чарговага штрафу кіроўца зноў перавысіў хуткасць і быў аштрафаваны.

Урэшце ў справу ўмяшалася пракуратура. Там вырашылі, што прызначаны штраф не адпавядае характару і наступствам парушэнняў. Справу мінчука перагледзелі і пазбавілі яго пасведчання кіроўцы на 3 месяцы. Таксама яму давядзецца заплаціць яшчэ адзін штраф у 17 базавых велічыняў (765 рублёў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі