Авіятрэнажор, ілюстрацыйнае фота / simdream.ru
Ва Украіне завяршыўся суд над мужчынам, які ў абыход санкцый перадаў Беларусі праграмнае забеспячэнне для стацыянарнага комплекснага авіятрэнажора "КТС 21М".
Украінец цалкам прызнаў сваю віну і пайшоў на дамову з следствам, перадае Радыё Свабода. Яму прызначылі два гады зняволення. Аднак суд вызваліў яго ад адбывання пакарання з выпрабавальным тэрмінам на два гады.
Як паведамлялася раней, з украінцам звязаўся былы калега, з якім яны працавалі ў Інстытуце аўтаматызаваных сістэм Акадэміі навук Украіны. Цяпер ён працуе на ЗАТ "Група вытворчых тэхналогій і авіяцыйнага машынабудаўніцтва "Аэрамаш" у Мачулішчах пад Мінскам. Ён угаварыў яго прадаць авіятрэнажор, які можа выкарыстоўвацца для падрыхтоўкі ваенных пілотаў. За гэта ўкраінец атрымаў тысячу долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут