ЦВК Беларусі зарэгістраваў 142 міжнародных назіральнікаў

03/09/2015 - 19:02

Цэнтрвыбаркам Беларусі зарэгістраваў 142 міжнародных назіральнікаў, перадае БЕЛТА.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ўдакладніла, што яшчэ не ўсе з акрэдытаваных назіральнікаў прыехалі ў Беларусь, а толькі тыя, хто падаў анкеты. Па яе словах, 70 назіральнікаў прадставяць місію АБСЕ і 72 — місію СНД.

Таксама чыноўніца паведаміла, што больш за тысячу нацыянальных назіральнікаў акрэдытаваныя ў тэрытарыяльных і ўчастковых выбаркамах, а таксама ў ЦВК. Гэта прадстаўнікі разнастайных палітычных партый і рухаў, якія існуюць у Беларусі.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі