Ціманоўская далучылася да спартыўнай каманды энергаканцэрна Orlen

10/08/2021 - 15:38

Лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская далучылася да спартыўнай каманды найбуйнейшага польскага энергаканцэрна Orlen.

Раней гендырэктар кампаніі Даніэль Абайтэк прапанаваў беларусцы спонсарскую падтрымку.

Orlen спецыялізуецца на здабычы, перапрацоўцы і продажы нафтапрадуктаў. 

"Мы разлічваем, што праз пэўны час Крысціна вернецца да спартыўнай дзейнасці. Падтрымка спорту — гэта не толькі будаўніцтва моцнага глабальнага брэнда Orlen, але і рэалізацыя важных сацыяльных функцый", — напісаў у сваім твіце Даніэль Абайтэк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі