"Не раю іншым палітычным уцекачам паўтараць". Меркаванні пра паездку Пачобута ў Беларусь

08/09/2026 - 21:39

Вядомы экс-палітвязень вярнуўся ў Беларусь. Пакуль на тыдзень / фота з яго акаўнту ў Фэйсбуку

8 верасня Анджэй Пачобут, як і абяцаў, вярнуўся з Польшчы ў Беларусь. Ён плануе прабыць у Беларусі тыдзень. Нобелеўскі лаўрэат і праваабаронца Алесь Бяляцкі лічыць, што "гэта сведчыць пра тое, што ён смелы чалавек і гатовы рызыкаваць, дабіваючыся сваіх мэт".

Але пры гэтым Бяляцкі папярэджвае, што сітуацыя ў Беларусі не змянілася.

"Ці сведчыць гэта пра тое, што сітуацыя змянілася і ў Беларусь прыйшла адліга? Не.

У 30-я гады на будаўніцтва Беламорканала, які будавалі палітычныя вязні, вазілі пісьменнікаў, у тым ліку і беларускіх, каб паказаць, як праца перавыхоўвае "злачынцаў". Неўзабаве некаторыя з іх апынуліся на іншых гулагаўскіх навабудоўлях. 

Не раю іншым палітычным уцекачам паўтараць тое, што зрабіў Анджэй, каб, сядзячы потым у калоніі, не дакараць сябе за даверлівасць", — папярэджвае Бяляцкі.

Паліталог Павел Усаў разважае пра тое, як прыезд Пачобута ў Беларусь выкарыстае рэжым Лукашэнкі.

"Застаецца таксама пытанне, ці будзе вяртанне выкарыстана як прапагандысцкі сродак нармалізацыі, гнуткасці рэжыму. Ці ж як праява прынцыповай жорсткасці. Ніякіх кампрамісаў, можа зноў дайсці да арышту альбо дэпартацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі