Ціхана Восіпава, асуджанага за наезд на сілавікоў, прызналі палітвязнем

31/05/2021 - 13:51

Праваабаронцы прызналі палітвязнем мінчука Ціхана Восіпава, асуджанага на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". 

Хлопца прызналі вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках і замаху на забойства міліцыянтаў. У ноч з 10 на 11 жніўня 2020-га на вуліцы Прытыцкага ён наехаў на некалькіх міліцыянтаў: сілавікі спрабавалі выцягнуць яго з машыны, а кіроўца стаў ад іх уцякаць. Цялесных пашкоджанняў сілавікі пры гэтым не атрымалі. Потым ён утапіў машыну ў вадаёме і падаў заяву пра яе ўгон.

Праваабаронцы адзначаюць, што на групу сілавікоў Восіпаў паехаў пасля таго, як тыя стрэлілі з помпавага ружжа ў лабавое шкло машыны з блізкай дыстанцыі. Кіроўца прыгнуўся за рулём, але рух не спыніў, таму нейкі час не кантраляваў сітуацыю на дарозе. 

На думку праваабаронцаў, законных падставаў для выкарыстання зброі з боку сілавікоў не было. Пры гэтым шкода ад дзенняў Восіпава была сімвалічнай. 

Таму яны заклікаюць перагледзець яго прысуд і вызваліць Восіпава пад падпіску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі