Ці ўраўнаважыць КР сабой Офіс і Кабінет — эфір з Ягоравым

13/03/2023 - 12:47
Андрэй Ягораў / Еўрарадыё

Па выніках галасавання спікерам Каардынацыйнай рады стаў палітолаг Андрэй Ягораў. Другое месца заняла лідарка ініцыятывы “Сумленныя людзі” Алена Жываглод, якая і будзе віцэ-спікерам у КР. Тэрмін іх паўнамоцтваў складае адзін год.

Як праходзілі выбары спікера і ці ўсё там насамрэч было сумленна і празрыста? Якія задачы ставіць перад сабой кіраўніцтва КР і наколькі яны дасяжныя? Ці здольны КР наладзіць супрацу з парламентамі іншых краін і ці плануе падпарадкаваць сабе Офіс і Кабінет ды распачаць перамовы з лукашэнкаўскім рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае спікер Каардынацыйнай рады, палітолаг Андрэй Ягораў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі