Ці гатовыя жанчыны пазмагацца за прэзідэнцтва ў 2020 годзе?

23/12/2019 - 08:32

Прэзідэнцкія выбары пройдуць у жніўні 2020 года. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ўжо нават назвала меркаваную дату — 30 жніўня. У тым, што дата выбараў выпадкова супала з днём народзінаў кіраўніка Беларусі, нічога дзіўнага няма. А вось тое, што сярод кандыдатаў на гэтых выбарах можа быць 4 (чатыры!) жанчыны, не можа не здзіўляць. Чаму? Бо раней жанчыны-палітыкі не вельмі актыўна дэманстравалі свае прэзідэнцкія амбіцыі. І дакладна — не ў такой колькасці.


Ці ёсць умовы, на якіх яны возьмуць удзел у прэзідэнцкіх выбарах? Ці існуе "жаночая стратэгія" барацьбы за прэзідэнцкае крэсла? Ці гатовае беларускае грамадства прыняць жанчыну-прэзідэнта?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Алена Анісім і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Вольга Кавалькова.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі