Чыноўнікі схавалі даныя пра якасць паветра ў Гомелі і Жлобіне

25/09/2024 - 06:33

У Жлобіне ў верасні / t.me/ndsmi/

Чыноўнікі схавалі даныя пра якасць паветра ў Гомелі і Жлобіне. Белгідрамет звычайна публікуе такія звесткі, аднак у апошняй справаздачы гэтых гарадоў чамусьці няма.

Даныя па ім публікавалі заўсёды. Але без тлумачэння прычын напярэдадні вырашылі такога не рабіць.

Спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што дым ад пажараў на мяжы Украіны і Расіі зноў ідзе на Беларусь, найперш на Гомельшчыну. Мясцовыя жыхары скардзяцца на якасць паветра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі