Чым вызначыліся "таленавітыя навукоўцы", якіх узнагародзіў Лукашэнка

28/01/2025 - 18:51

Чым вызначыліся "таленавітыя навукоўцы", якіх узнагародзіў Лукашэнка / unsplash.com

Маладыя навукоўцы, узнагароджаныя Аляксандрам Лукашэнкам, кожны месяц атрымліваюць 500 рублёў з фонду, які напаўняецца з бюджэту краіны гэта значыць, падаткаплацельшчыкамі.

А некаторыя атрымліваюць гранты і на свае будучыя праекты.

Еўрарадыё паглядзела, чым вызначыліся гэтыя навукоўцы і расказвае пра некаторых з іх.

Ваенна-патрыятычныя гульні

Мікалай Звездкін, дацэнт з ваенна-транспартнага факультэта БелДУТа, атрымаў грант на распрацоўку ваенна-прыкладной гульні "Прарыў".

Яна будзе ўключаць правядзенне патрыятычных мерапрыемстваў і фармаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў моладзі Гомельскай вобласці.

Памежнікі-героі

Грошы з бюджэту вылучылі і на рэалізацыю праекта "Героі другой мяжы", яго патэнцыйны стваральнік — Навуменка Аляксей, начальнік аднаго з факультэтаў Інстытута памежнай службы.

Распрацоўка будзе ўключаць стварэнне відэаролікаў і падкастаў пра подзвігі беларускіх памежнікаў.

Тэорыя і рэкамендацыі для міліцыі

"Тэарэтычныя асновы і практычныя рэкамендацыі" па пошуку злачынцаў распрацаваў намеснік начальніка кафедры Акадэміі МУС Мартынаў Алег

Чым вызначыліся маладыя навукоўцы
Лукашэнка ўзнагародзіў навукоўцаў з самых розных сфер / BELTA

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі