Dymna Lotva
Альбом беларускага гурта прызнаны адным з найлепшых метал-альбомаў 2026 года. Гаворка ідзе пра альбом "Vyraj" гурта Dymna Lotva. А высокую ацэнку працы музыкаў даў Metal Hammer — адно з самых вядомых выданняў пра цяжкую музыку.
У часопісе беларускі альбом характарызуецца як яркі, унікальны і надзвычай разнастайны. У яго запісе паўдзельнічаў нават Аран Стэйнтарп — былы вакаліст легендарных My Dying Bride.
Дарэчы, самі музыкі цяпер працуюць у вымушанай эміграцыі — пасля падтрымкі пратэстаў 2020 года яны пакінулі Беларусь. Кліпы гурта прызнавалі "экстрэмісцкімі". Над вакалісткай гурта Кацярынай Манкевіч цяпер ідзе завочны суд адразу паводле пяці артыкулаў, у тым ліку за "прапаганду тэрарызму".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут