Цэнтральны вакзал Кёльна эвакуявалі з-за пагрозы выбуху бомбы

20/12/2016 - 18:26

Увечары 20 снежня цэнтральны вакзал Кёльна быў эвакуяваны. Нагодай стала паведамленне пра нібыта закладзеную там бомбу, якое паступіла па тэлефоне, перадае Deutsche Welle.

Паводле інфармацыі паліцыі, пагроза паступіла а 20-й гадзіне паводле мінскага часу. Чыгуначны рух на вакзале часова спынены.

Праз гадзіну трывога была адмененая: паведамленне пра бомбу не пацвердзілася.

Напярэдадні тэракт адбыўся ў Берліне. Гружаны жалезнымі балванкамі грузавік урэзаўся ў натоўп людзей на калядным кірмашы. Загінулі 12 чалавек, 48 былі шпіталізаваныя з разнастайнымі траўмамі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі