Бруна Марс стаў трыўмфатарам прэміі “Грэмі”

29/01/2018 - 06:43

28 студзеня ў Нью-Ёрку адбылося ўручэнне 60-й прэміі “Грэмі”. Яе галоўным трыўмфатарам стаў 32-гадовы спявак Бруна Марс. Яго пласцінка “24K Magic” перамагла ў намінацыях “Запіс года” і “Альбом года”, а кампазіцыя “That's What I Like” была прызнаная “Песняй года”. Акрамя таго, спявак атрымаў яшчэ тры “Грэмі” ў R&B-намінацыях — “Лепшае R&B-выкананне”, “Лепшая R&B-песня” і “Лепшы R&B-альбом”). Сёмая прэмія дасталася альбому Марса за лепшы майстарынг.

Спявак Леанард Коэн і актрыса Кэры Фішэр пасмяротна ўдастоены прэмій у намінацыях “Лепшае рок-выкананне” і “Лепшы размоўны альбом” адпаведна.

Рэпер Кендрык Ламар стаў першым ва ўсіх чатырох рэп-намінацыях, а кліп на яго песню “Humble” быў прызнаны лепшым музычным відэа.

Прэмію ў намінацыі “Дэбют года” атрымала 21-гадовая канадская выканаўца Алесія Кара.

Эд Шыран выйграў дзве “Грэмі” ў поп-катэгорыях за кампазіцыю “Shape Of You“ і альбом “÷ (Divide) ”.

“Лепшым рок-альбомам” стала пласцінка “A Deeper Understanding” гурта The War On Drugs, а лепшым альтэрнатыўным альбомам — дыск The National “Sleep Well Beast”.

Кампазітар Рэндзі Ньюман атрымаў “Грэмі” намінацыі “Лепшая аранжыроўка” за сатырычную песню “Putin” пра расійскага прэзідэнта.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі