БРСМ уключаў маладых людзей у студэнцкія атрады, а яны пра гэта не ведалі

15/08/2018 - 10:06

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ўключаў маладых людзей у студэнцкія атрады, а яны пра гэта не ведалі. Парушэнні выявіліся падчас пракурорскіх праверак у тэрытарыяльных і першасных арганізацыях.

Як інфармуе прэс-служба Генпракуратуры, Мазырскі раённы камітэт БРСМ неабгрунтавана ўключыў у склад двух студэнцкіх атрадаў 32 чалавекі. Аднак усе яны працаўладкоўваліся самастойна. Дамовы аб арганізацыі працы студатрада з прадпрыемствам не было. Падобныя парушэнні былі выяўленыя ў Брагінскім, Рагачоўскім, Лагойскім і Чэрвеньскім раёнах.

Таксама стала вядома, што ў шэрагу выпадкаў БРСМ не рэагаваў на прапановы прадпрыемстваў аб стварэнні студэнцкіх атрадаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі