Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заразіўся каранавірусам. Пра гэта ён паведаміў у сваім акаўнце ў Твітары.
Кіраўнік брытанскага ўрада распавёў, што сіпмтомы захворвання з'явіліся ў яго ў апошнія суткі. Ён здаў тэст, які паказаў станоўчы вынік.
Джонсан заявіў, што цяпер ён самаізаляваўся і будзе працягваць працу праз відэасувязь. "Разам мы пераможам", — напісаў ён.
Раней, як паведамляла Еўрарадыё, каранавірус выявілі ў прынца Чарльза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.