У 2014 годзе больш за ўсё відаў на жыхарства ў краінах Еўрасаюза было атрымана грамадзянамі Украіны, паведамляе Еўрастат.
302 800 нашых паўднёвых суседзяў сталі рэзідэнтамі ЕС, што склала 13% ад агульнай колькасці новых жыхароў Еўрасаюза. На другім месцы па колькасці атрыманых відаў на жыхарства ў Еўропе — грамадзяне ЗША (8,6%), на трэцім — Кітая (7,4%), на чацвёртым — Індыі (5,8%).
Беларусы ў спісе займаюць сёмы радок. Амаль 80,5 тысяч нашых суайчыннікаў у 2014 годзе атрымалі рэзідэнцтва адной з краін ЕС. Расіяне — восьмую пазіцыю (73 тысячы чалавек).
У цэлым у 2014 годзе права на пастаяннае пражыванне ў Еўрасаюзе атрымалі 2,3 мільёны чалавек. Гэта на 9% менш, чым у 2008 годзе.
Краінамі-лідэрамі па выдачы відаў на жыхарства ў 2014 годзе былі Вялікабрытанія, Польшча і Германія, за якімі з нязначным адрывам крочуць Францыя, Італія і Іспанія. У агульнай складанасці гэтыя шэсць дзяржаў прынялі тры чвэрці ўсіх новых рэзідэнтаў ЕС, паведамляе Deutsche Welle.
Фота: edition.cnn.com