Дэпартамент міграцыі Грузіі / 1tv.ge
За апошнія дні з Грузіі былі высланыя 74 замежнікі. Прычынай іх выдварэння ў МУС Грузіі назвалі парушэнне правілаў знаходжання.
Сярод дэпартаваных ёсць грамадзяне Азербайджана, Беларусі, Егіпта, Туркменістана, Індыі, Іярданіі, Нігерыі, Расіі, Арменіі, Узбекістана, Казахстана, Чэхіі, Кітаю і Турцыі, звярнуў увагу тэлеканал "Белсат". Колькі менавіта нашых суайчыннікаў было выслана і за што канкрэтна — не ўдакладняецца.
25 лютага МУС Грузіі паведамляў пра дэпартацыю 85 замежнікаў, сярод якіх таксама былі беларусы.
У 2025 годзе, як паведамляла Нацыянальная паліцыя Грузіі, улады гэтай краіны адмовілі ў прытулку 22 беларусам, у тым ліку пяцярым непаўналетнім. Дзевяць грамадзянаў Беларусі (у тым ліку двое непаўналетніх) падалі летась хадайніцтвы на атрыманне абароны ў Грузіі.
За апошнія сем гадоў Грузія не дала ніводнаму грамадзяніну Беларусі ні статусу ўцекача, ні гуманітарнага статусу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут