Біялагічная экспертыза Мікіты Мелказёрава зойме да васьмі месяцаў

06/03/2026 - 15:48

Мікіта Мелказёраў / Белсат

Удава журналіста Мікіты Мелказёрава Ліна Цапава падзялілася ў сацсетках падрабязнасцямі расследавання ў справы мужа.

Паводле яе, пракуратура працягвае расследаванне па смерці Мікіты. "Каб выявіць канчатковую прычыну смерці, яго біялагічныя матэрыялы адправілі на дадатковыя экспертызы. Плануецца, што працэс зойме ад чатырох да васьмі месяцаў. На жаль, паскорыць яго ніяк нельга", — напісала Ліна.

Яна просіць не спекуляваць і не дадумваць інфармацыю.

Блогер і журналіст Мікіта Мелказёраў, вядомы сваімі праектамі "Жыццё маліна" і "Загляне сонца", раптоўна памёр ва ўзросце 37 гадоў у ноч на 21 снежня 2025 года. У польскай пракуратуры папярэдне паведамілі, што смерць наступіла не ў выніку траўмы.

Допіс Ліны Цапавай

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі