Андрэй Рыбакоў
ЗША прыпынілі санкцыі супраць Андрэя Рыбакова — дырэктара Беларуськалія. Ён быў пад санкцыямі са снежня 2024-га — Рыбакова ўнеслі ў санкцыйныя спісы адразу пасля прызначэння гендырэктарам прадпрыемства.
ЗША знялі санкцыі з беларускага калію ў снежні 2025, аднак асноўнае жаданне Лукашэнкі — магчымасць транзіту праз Клайпеду — пакуль не выканана праз пазіцыю Літвы. Гэтай восенню Беларусь упершыню за шмат гадоў адправіла калійныя ўгнаенні ў ЗША — каля 30 тысяч тон. Яны паплылі праз расійскія парты.
Апошнія перамовы прадстаўніка Трампа Джона Коўла ў верасні прывялі да вызвалення ўсяго 15 палітвязняў, хаця напярэдадні была інфармацыя пра некалькі сотняў чалавек. Тады дамова сарвалася праз незадаволенасць Лукашэнкі саступкамі амерыканцаў (і, магчыма, адсутнасцю саступак з боку еўрапейцаў). Пасля перамоў Коўл казаў, што ізноў прыляціць у Мінск праз месяц — то бок у кастрычніку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут