Белстат падлічыў, які від аўтатранспарта ў Беларусі найбольш папулярны

27/10/2019 - 09:31

Белстат падлічыў, які від аўтатранспарту ў Беларусі найбольш папулярны. Высветлілася, што гэта аўтобус — тут доля перавозак складае 59,9% ад усіх рэйсаў. Такія дадзеныя за мінулы год ведамства апублікавала да Дня аўтамабіліста і дарожніка.

Аўтобусы і таксоўкі найбольш запатрабаваныя ў Мінску. За 2018 год кіроўцы гэтых транспартных сродкаў перавезлі болей за 310 мільёнаў пасажыраў.

Узрасла таксама колькасць прыватных аўто на дарогах: калі ў 2017 годзе сваю машыну мелі 2,9 мільёна беларусаў, то ў 2018 годзе гэтая лічба пераваліла за 3 мільёны. У Мінску на тысячу жыхароў прыпадае 321 машына, але сталіца тут не лідар і займае толькі 4-е месца па краіне. На першым месцы Гродзенская вобласць (363), на другім і трэцім —  Мінская і Брэсцкая вобласці.

Штодня паслугамі аўтатранспарту ў Беларусі карыстаюцца каля 3,3 мільёна чалавек, піша “Мінск-Навіны”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі