"Белавія" прапануе квіткі са зніжкай 75% на травень

13/11/2018 - 08:03

Кампанія "Белавія" прапануе зніжкі на квіткі на травень. Тарыфы са зніжкамі адлюстроўваюцца ў графе "прома", яны падсветленыя зялёным колерам і пазначаныя валошкай — фірмовым знакам авіякампаніі, піша сайт vandrouki.by.

Квіткі па эксперыментальных тарыфах можна купіць на наступныя напрамкі: Сочы, Амстэрдам, Алматы, Барселона, Брусель, Берлін, Будапешт, Ерэван, Батумі, Жэнева, Гановер, Харкаў, Калінінград, Казань, Санкт-Пецярбург, Ларнака, Лондан, Львоў, Мілан, Адэса, Парыж, Прага, Рым, Растоў, Стакгольм, Тбілісі, Тэль-Авіў, Бялград, Ніжні Ноўгарад, Краснадар, Кішынёў і Астана.

Купіць квіткі можна толькі на сайце авіякампаніі не пазней, як за 45 дзён да вылету. Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння па гэтым тарыфе — 1 месяц. Можна спалучаць гэтыя квіткі з іншымі даступнымі тарыфамі эканом-класа на выбраных напрамках. Пасажыр не мае права памяняць і вярнуць такі квіток, у тым ліку пры камбінаванні тарыфаў.

Выкарыстаць квіток, аформлены па маршруце "туды-назад", абавязкова трэба ў адпаведнасці з чарговасцю сегментаў, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, названага ў квітку. Калі пасажыр не выкарыстае квіток на першым участку, ужо на другім участку яго месцы не стануць перавозіць. А выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі