"Белавія" намалявала васількі не толькі на самалётах, але і на квітках (фота)

15/08/2016 - 10:05

15 жніўня адбудзецца прэзентацыя новай сіволікі кампаніі "Белавія". Раней у інтэрнэце ўжо з'явіліся здымкі "Боінга" беларускай авіякампаніі ў новай ліўрэі — з васількамі.

Як выявілася, рэбрэндынг закрануў не толькі авіяпарк. Васількі з'явіліся не толькі на самалётах, але і на аўтазапраўшчыках кампаніі. Таксама новая сімволіка адлюстраваная на квітках "Белавіі", кубачках і шакаладках. Фотаздымкі гэтай прадукцыі ўжо з'явіліся ў сацыяльных сетках.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі