Беларусы, узбек і ўкраінец дапамагалі мігрантам незаконна трапіць у Польшчу

16/10/2022 - 08:47
Польскі памежнік / twitter.com/Straz_Graniczna

За апошнія суткі мігранты 81 раз спрабавалі прайсці ў Польшчу з боку Беларусі. Часта яны перасоўваюцца даволі вялікімі групамі. Напрыклад, 33 чалавекі спрабавалі разам перайсці памежны плот, але сышлі ўглыб Беларусі, калі ўбачылі Польскі патруль. Пра гэта паведамляе памежная служба Польшчы.

Сем чалавек з Йемена і Судана ўсё ж перабраліся праз Свіслач пад Баброўнікамі. Яшчэ палякі затрымалі перавозчыкаў, якія спрабавалі павезці 12 мігрантаў глыбей у Польшчу. Сярод памочнікаў апынуліся два беларусы, адзін узбек і адзін украінец.

Літоўскія памежнікі распавялі пра 29 спроб незаконна перайсці мяжу. У Літве выяўлена 15 падобных выпадкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі