Беларусы не хочуць ваяваць ва Украіне, але не супраць саюза з Расіяй

20/06/2023 - 18:47
Беларусы / 25.by

"85 адсоткаў беларусаў супраць таго, каб беларускія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Украіны, а каля 30 адсоткаў адчуваюць пагрозу таго, што Расія ўцягне Беларусь у вайну". Пра гэта Еўрарадыё расказаў сацыёлаг Андрэй Вардамацкі, падкрэсліўшы, што на гэты конт у грамадзян нашай краіны існуе выразны і ўнікальны кансенсус.

Андрэй Вардамацкі / Еўрарадыё

У астатнім, са слоў суразмоўцы, беларусы менш кансалідаваныя. Сёння ў грамадстве існуе дыскамфорт грамадскай думкі.

Сярод прычын: нестабільныя палітычная і эканамічная сітуацыі, пранікненне расійскага наратыву ў Беларусь, пытанні, звязаныя з беларускай ідэнтычнасцю, і выклік недзяржаўным СМІ.

20 чэрвеня разам з калегамі з Беларускай аналітычнай майстэрні Андрэй Вардамацкі прэзентаваў рэпрэзентатыўнае даследаванне грамадскай думкі і падзяліўся некаторымі цікавымі адкрыццямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі