Беларусы будуць кампенсаваць 50% выдаткаў на павышэнне энергаэфектыўнасці дома

04/09/2019 - 19:31

У Беларусі жыхары шматкватэрных дамоў будуць кампенсаваць 50% выдаткаў на павышэнне энергаэфектыўнасці дома. Адпаведныя нормы замацаваў Аляксандр Лукашэнка сваім указам №327 "Аб павышэнні энергаэфектыўнасці шматкватэрных жылых дамоў", піша TUT.by. 

У гэтым дакуменце вызначаюцца ўмовы і механізмы ўдзелу уласнікаў жылых і нежылых памяшканняў у фінансаванні энергаэфектыўных мерапрыемстваў. Згодна з указам, рашэнне аб правядзенні такіх мерапрыемстваў на добраахвотнай аснове прымае агульны сход удзельнікаў сумеснага домаўладання, калі за яго прагаласавалі ўласнікі, якія валодаюць больш чым двума трацінамі галасоў. Прычым у фінансаванні можа быць долевы ўдзел бюджэту і ўласнікаў. Таксама дазволена прыцягваць на гэтыя мэты іншыя крыніцы, у тым ліку пазыкі ад міжнародных крэдытна-фінансавых арганізацый.

Кампенсаваць выдаткі ўласнікі будуць толькі пасля завяршэння работ. Памер кампенсацыі будзе вызначацца адпаведна долi кожнага ўласніка ў агульнай плошчы жылых і (або) нежылых памяшканняў.

Уласнікі нежылых памяшканняў, убудаваных у шматкватэрныя жылыя дамы, павінны будуць кампенсаваць выдаткі цалкам штомесяц роўнымі долямі на працягу 3 гадоў. Для ўладальнікаў жыля прадугледжваецца кампенсацыя не менш як 50% выдаткаў штомесяц роўнымі долямі на працягу 10 гадоў. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы атрымалі права падаўжаць тэрмін кампенсацыі да 15 гадоў для сацыяльна ўразлівых і малазабяспечаных грамадзян.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі