Беларускую праваабаронцу, якую затрымлівалі ва Украіне, аштрафавалі

27/06/2022 - 14:37

Беларускай праваабаронцы Анісіі Казлюк, якую на мінулым тыдні затрымлівалі ва Украіне, далі штраф. Ён склаў склаў 1700 грывень (каля 57 долараў). Як адзначыла праваабаронца ў сацсетках, у рашэнні міграцыйнай службы няма патрабавання пакінуць краіну. 28 чэрвеня ў яе будзе размова ў СБУ.

Ва Украіне Казлюк апынулася пасля задушэння беларускіх масавых пратэстаў 2020 года, яна актыўна займалася валанцёрскай дзейнасцю, дапамагала добраахвотнікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі