Беларускую дэпутатку ўнеслі ва ўкраінскую базу "Міратворцы"

01/08/2021 - 10:36
Дэпутат Ірыга Даўгала

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусь ад Гомельскай-Савецкай выбарчай акругі №34 Ірына Даўгала ўнесеная ва ўкраінскую базу "Міратворцы". Складальнікі базы звярнулі ўвагу на посты дэпутаткі пра Украіну ў месенджарах і сацсетках. Яны просяць расцэньваць гэтыя публікацыі як "свядомыя дзеянні супраць нацыянальнай бяспекі Украіны, міру, бяспекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку, а таксама іншыя правапарушэнні".

Што ж такога напісала 54-гадовая Даўгала? Пост у яе телеграм-канале, на які звярнуў увагу "Міратворац", прысвечаны ваенным дзеянням на паўднёвым усходзе Украіны. "Украіна ўжо не памятае ці не хоча памятаць крывавыя старонкі сваёй гісторыі",лічыць дэпутатка.

Аналагічны пост апублікаваны на старонцы Даўгала "УКантакце": "Будзем аб'ектыўныя, Украіна арыентуецца на сваіх замежных партнёраў і ў большасці выпадкаў далучаецца да заяваў i санкцый ЕС супраць нашай краіны", — працягвае яна.

База "Міратворцы" змяшчае дадзеныя людзей, якіх яе складальнікі лічаць ворагамі Украіны. У розныя часы туды траплялі Макс Корж і Сяргей Ціханоўскі (за наведванне Крыма пасля анэксіі Расіяй). Свае старонкі там ёсць у прапагандыстаў з СТВ Юліі Арцюх і Рыгора Азаронка, якія вясной рэгулярна расказвалі з экранаў, як ва Украіне "усё дрэнна", у адрозненне ад квітнеючай Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі