Беларускія банкі падключыліся да расійскага аналагу сістэмы SWIFT

09/12/2021 - 10:53
SWIFT з'яўляецца міжнароднай сістэмай для правядзення трансгранічных плацяжоў і пераводаў / Reuters​

Банкі Беларусі падключыліся да расійскага аналагу сістэмы SWIFT, паведамляе Sputnik Беларусь са спасылкай на начальніка ўпраўлення Дэпартамента нацыянальнай аплатнай сістэмы Банка Расіі Дзяніса Барышкова.

Расійскі аналаг SWIFT у Расіі называецца "Сістэма перадачы фінансавых паведамленняў". Па словах прадстаўніка Цэнтрабанка, да сістэмы падключаныя сёння ўсе беларускія банкі.

У цяперашні час да расійскай сістэмы перадачы фінансавых паведамленняў маюць доступ 23 краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі