Беларускім навукоўцам збіраюцца павысіць заробкі

22/09/2017 - 10:14

Беларускім навукоўцам збіраюцца павысіць заробкі. Пра гэта 22 верасня паведаміў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.

“Ідзе праца над указам аб павышэнні зарплат навукоўцаў, — цытуе словы Гусакова БЕЛТА. — Плануецца, што гэта ўказ будзе прыняты да II з’езда навукоўцаў Беларусі”.

Вядома, што згаданы з’езд пройдзе ў пачатку снежня ў Палацы Рэспублікі ў Мінску.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі