Беларускі хакеіст Максім Сушко падпісаў кантракт з “Філадэльфіяй”

13/03/2018 - 09:30

Беларускі хакеіст Максім Сушко падпісаў кантракт навічка з “Філадэльфіяй”. Пагадненне разлічанае на 3 гады і пачне дзейнічаць з сезону 2018/2019 гадоў. Клуб НХЛ выбраў гульца на драфце-2017 пад агульным 107-м нумарам. У цяперашнім чэмпіянаце Хакейнай лігі Антарыё Максім Сушко набраў 55 ачкоў (30+25) у 57 матчах.

Сушко 19 гадоў. Ён — нападаючы, выхаванец брэсцкага хакея.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі