Беларуская тэнісістка Вера Лапко выйграла стартавы матч на турніры ў Маямі

20/03/2018 - 06:16

У амерыканскім Маямі пачаўся кваліфікацыйны этап тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" з прызавым фондам 7,9 мільёна долараў. 

На старце спаборніцтваў беларуска Вера Лапко (135-ы нумар сусветнага рэйтынгу) сустракалася з японкай Курумі Нарай (95) і атрымала перамогу — 6:7 (3:7), 6:4, 6:3, перадае БЕЛТА. Цяпер за выхад у асноўную сетку яна будзе змагацца з нямецкай тэнісісткай Андрэа Петкавіч (111).

У гэтым турніры прымуць удзел яшчэ тры нашыя суайчынніцы — Вікторыя Азаранка (186), Аляксандра Сасновіч (46) і Арына Сабаленка (60). Яны пачнуць выступаць адразу з асноўнага этапу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі