Беларуская апазіцыя, найхутчэй, не атрымае дазволу на Дзень Волі

21/03/2021 - 16:04

Беларуская апазіцыя, найхутчэй, не атрымае дазволу на Дзень Волі. Міліцыя адмовілася заключаць дамовы з арганізатарамі свята, піша інфармагенцтва "Інтэрфакс".

Радыё "Свабода" са спасылкай на старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва дадае да гэтай інфармацыі, што камунальнікі таксама адмовіліся заключаць дамову. Пагадзіліся толькі медыкі. А прысутнасці ўсіх трох службаў патрабуе закон "Аб масавых мерапрыемствах".

Афіцыйны адказ з Мінгарвыканкама заяўнікі — рух "За Свабоду!", Партыя БНФ і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — чакаюць у панядзелак, 22 сакавіка. Яго можна будзе абскардзіць у судзе, але адмовы былі дадзеныя ў такія тэрміны, што часу на абскарджванне ўжо не засталося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі