“Беларуськалій” акажа дапамогу сем’ям загінулых шахцёраў

11/03/2018 - 13:29

“Беларуськалій” акажа дапамогу сем’ям дваіх загінулых шахцёраў, якія трапілі пад абвал на рудніку. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар прадпрыемства Іван Галаваты, перадае БЕЛТА. Ён распавёў, што смерць шахцёраў наступіла імгненна, у момант абрынання даху. Іх целы знайшлі побач з абсталяваннем, падчас раскопак завалаў выкінутай руды.

Усяго ў тую змену на рудніку працавала 150 чалавек, а ў кірунку, дзе адбылася аварыя, 14 чалавек. Гарнякоў шукалі 30 гадзінаў.

Цяпер з сем’ямі загінулых працуюць псіхолагі. У Максіма Іванова засталіся дзве дачкі, у Дзмітрыя Валькова — сын. Прадпрыемства абяцае матэрыяльную падтрымку родным загінулых у наступныя гады.  

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі