Беларускі саламяны "павук" / Белсат
Беларускае саломапляценне трапіла ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, паведамляецца ў Твітар-акаўнце арганізацыі.
Рашэнне прынялі на 17-й сесіі Міжурадавага камітэту ЮНЕСКА ў сталіцы Марока Рабаце.
Дагэтуль у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны былі ўнесеныя наступныя беларускія абрады, святы і рамёствы: абрад "Калядныя цары", веснавы абрад "Юраўскі карагод", Будслаўскі фэст, культура бортніцтва Беларусі і Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут