Беларуска ЗЕНА сёння выступіць у першым паўфінале на "Еўрабачанні"

14/05/2019 - 08:11

Беларуска ЗЕНА сёння выступіць у першым паўфінале на міжнародным музычным конкурсе "Еўрабачанне". У Тэль-Авіве за выхад у фінал пазмагаюцца прадстаўнікі 17 краін — Кіпра, Чарнагорыі, Фінляндыі, Польшчы, Славеніі, Чэхіі, Венгрыі, Беларусі, Сербіі, Бельгіі, Грузіі, Аўстраліі, Ісландыі, Эстоніі, Партугаліі, Грэцыі і Сан-Марына. Паводле прагнозаў букмекераў, ЗЕНА ў першую дзясятку, а значыць і ў фінал, не патрапляе. Але іх прагнозы не заўсёды спраўджваюцца. Лепшых выканаўцаў вызначаць галасаваннем чальцоў прафесійнага журы і тэлегледачоў.

Тэлетрансляцыя запланаваная на "Беларусь 1", "Беларусь 24" і на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Пачатак а 22-й гадзіне.

Фінал адбудзецца 18 траўня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі