Кот, ілюстрацыйнае фота / wcf-bestcat.de
Уладальнікі катоў у Беларусі не плацяць падатак на хатнюю жывёлу ў адрозненне ад уладальнікаў сабак. Прычыну гэтага намесніца начальніка ўпраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Надзея Сяўрук патлумачыла ў каментары дзяржаўнафму інфармагенцтву БЕЛТА.
"У першую чаргу тут ідзе ўзаемаўвязка з добраўпарадкаваннем і прыборкай тэрыторыі. Сёння падатак не з'яўляецца мэтавым. Ён проста паступае ў мясцовы бюджэт, які сам вырашае, куды яго размеркаваць", — сказала чыноўніца.
Сяўрук сцвярджае, што ўладальнікі становяцца больш адказнымі і ўсё часцей рэгіструюць сваіх гадаванцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут