Беларуска заваявала "золата" на чэмпіянаце свету па фрыстайле (відэа)

07/02/2019 - 05:13

Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская заваявала залаты медаль на чэмпіянаце свету па фрыстайле, перадае БЕЛТА. Спаборніцтвы праходзяць у лыжным шматфункцыянальным цэнтры Парк-Сіці (ЗША).

У фінале турніру наша суайчынніца атрымала ад суддзяў 113,18 бала. На другім месцы апынулася расіянка Любоў Нікіціна — 89,88 бала. Яна паказала аднолькавы вынік з кітаянкай Ксю Ментао, аднак тая па дадатковых паказчыках заняла трэцяе месца на п'едэстале.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі