Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў фінал US Open

08/09/2023 - 06:53

Арына Сабаленка / wtatennis.com / wtatennis.com

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў фінал Адкрытага чэмпіянату ЗША. Саперніцай Сабаленкі ў паўфінале была амерыканская спартсменка Мэдысан Кіз. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 35 хвілін.

У першым сэце беларуска не змагла ўзяць ніводнага гейма, а затым двойчы адолела саперніцу на тай-брэйку (у спецыяльнай скарочанай партыі): 0-6, 7-6, 7-6.

У фінале турніру Сабаленка сустрэнецца з Коры Гаўф. Гэта яшчэ адна амерыканская тэнісістка. Фінальны паядынак адбудзецца заўтра. Нагадаем, у панядзелак пасля абнаўлення рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі Сабаленка афіцыйна стане першай ракеткай свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі