Беларус зняў у Расіі порнафільм з удзелам 6-гадовай пляменніцы

03/02/2017 - 04:42

45-гадовы беларус зняў у расійскім горадзе Вілючынск на Камчатцы порнафільм з удзелам 6-гадовай пляменніцы. Як інфармуе сайт express-kamchatka1.ru, злачынства адбылося ў верасні 2015-га, калі мужчына быў у гасцях у сваёй сястры. Свае дзеянні сэксуальнага характару ён зафіксаваў на фота і відэа.

У адносінах жыхара Мінска распачалі крымінальную справу адразу па двух артыкулах: "гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару" і "выкарыстанне непаўналетняга ў мэтах выдання парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў". Мужчына знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Мінску. Яго абвінавачваюць у некалькіх эпізодах аналагічных злачынстваў, здзейсненых у адносінах непаўналетніх дзяўчынак. Адзначаецца, што падчас ператрусу ў мінскай кватэры зламысніка знайшлі шматлікія фота- і відэаматэрыялы. Гэта і дапамагло выявіць факт здзяйснення злачынства ў Расіі, што пацвердзіла праверка.

Цяпер вырашаецца пытанне аб экстрадыцыі беларуса на Камчатку для правядзення папярэдняга расследавання.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі