Беларусь спрабавала абнуліць пошліны на электрамабілі, але ёй не дазволілі

31/10/2019 - 07:25

Беларусь спрабавала абнуліць пошліны на электрамабілі, аднак іншыя дзяржавы Еўразійскага эканамічнага саюза не дазволілі. Пра гэта стала вядома з адказу Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі на петыцыю, змешчаную на petitions.by. Яе ініцыятары якраз і прасілі разгледзіць пытанне адмены мытных пошлін для фізічных асоб на ўвоз у нашу краіну электрамабіляў.

Намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Палудзень паведаміў, што Беларусь прапанавала іншым краінам-удзельніцам Еўразійскага эканамічнага саюза абнуліць пошліны на ўвоз электрамабіляў у канцы 2017 года. Але падтрымкі не атрымала.

У Мінску ад сваёй ініцыятывы не адмовіліся. На сённяшні дзень "пытанне пра  мэтазгоднасць падрыхтоўкі новых ініцыятыўных прапаноў па ўстанаўленні стаўкі ўвазной мытнай пошліны ў памеры нуль (0) адсоткаў у дачыненні электрамабільнага транспарту разгядаецца зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі з улікам інтарэсаў айчынных вытворцаў і спажыўцоў электрамабіляў".

petitions.by
petitions.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі